Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам мудрасці і дабра!

Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў, актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім і культурным жыцці раёна.

Асобныя словы падзякі мы выказваем ветэранам больш старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць нягледзячы на ўзрост. Няхай сталыя гады не стануць нагодай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга! Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любві і ўвагі з боку родных і блізкіх!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »