Новы праект «Трэцяе дыханне»

На базе дома сумеснага пражывання пажылых людзей у в. Лаўрышава пачалася рэалізацыя новага праекта «Трэцяе дыханне». Тут створаны своеасаблівы цэнтр актыўнага адпачынку, наведаць які можа любы жыхар раёна пажылога ўзросту.

Новую сацыяльную паслугу грамадзянам пажылога ўзросту прапануюць супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН Навагрудскага раёна. Інавацыйнасць праекта «Трэцяе дыханне» у тым, што пажылыя людзі могуць выехаць на пэўны тэрмін у сельскую мясцоваць, каб адпачыць, умацаваць сваё здароўе, цікава правесці вольны час.  Праект «Трэцяе дыханне» накіраваны на падтрыманне ў пажылых людзей актыўнага даўгалецця. Мэта праекта – павышэнне ўзроўня адаптацыі пажылых людзей да зменлівых умоў сучаснага жыцця, падтрыманне цікавасці да яго. А таксама дапамога ў пераадоленні адчування непатрэбнасці і адзіноты, раскрыццё патэнцыяльных рэсурсаў асобы, прыцягненне людзей сталага ўзросту да грамадскага жыцця. Праграма праекта разлічана на сем дзён, на працягу якіх удзельнікі жывуць і адпачываюць у в. Лаўрышава. Для іх падрыхаваны ўтульныя і зручныя пакоі, маецца сталовая, комната адпачынку, побач – фельчарска-акушэрскі пункт.

Кожны дзень насычаны на падзеі і мерапрыемствы. Для пажылых ладзяцца сустрэчы з урачамі, заняткі з псіхолагам.

Адзін з дзён адпачынку праходзіць пад назвай «Дзень адасобленасці з душой», калі арганізуюцца сустрэчы са  свяшчэннаслужыцелямі, наведванне Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. Таксама прапануецца прыняць удзел у майстар-класы па вырабе свечак і мылаварэнні, які праводзяць паслушнікі манастыра. Прадугледжаныі актыўны адпачынак, штодзённыя лячэбныя хадьба па мясцовасці, заняткі фізічнай культурай, экалагічны турызм, працуе фітабар.

Першымі ўдзельнікамі праекта сталі сямёра навагрудчан. Акрамя таго, на заняткі прыходзяць мясцовыя жыхары. Яны праявілі цікавасць да мерапрыемстваў, якія ладзяцца тут для пажылых.  – Я ўжо на заслужаным адпачынку, але стараюся весці актыўнае жыццё, – падзялілася адна з удзельніц праекта Г.К. Гарачова. – Працую на прысядзібным участку, не адзін год наведваю аддзяленне аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей у горадзе. Прапанову прыняць удзел у новым праекце прыняла з радасцю. Лічу, што знаходжанне ў такім духоўным месцы ўзбагачае чалавека, наведванне святой абіцелі робіць людзей больш добрымі і міласэрнымі. А калі гэта дапаўняецца яшчэ і зносінамі з валеолагам, псіхолагам, работай, накіраванай на захаванне здароўя, гэта выклікае толькі адабрэнне.  Праект «Трэцяе дыханне» –  добрая магчымасць для пажылога чалавека змяніць звыклыя ўмовы жыцця, пабываць у новым цікавым месцы, адпачыць цікава і з карысцю, знайсці новых сяброў.

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »