Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
У гэты дзень у 1996 годзе быў закладзены падмурак ва ўзаемаадносінах паміж дзвюма суверэннымі дзяржавамі – Беларуссю і Расіяй, паміж народамі нашых краін на новым гістарычным этапе. Менавіта Беларусь і Расія паклалі пачатак інтэграцыйным працэсам на постсавецкай прасторы, якія сёння знаходзяць сваё далейшае паглыбленне і пашырэнне.
Братнія ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Расіяй ахопліваюць шырокае кола жыццёва важных праблем, закранаюць надзённыя інтарэсы як дзяржаў, так і асобных грамадзян. Як і раней, так і сёння Навагрудак падтрымлівае ўзаемавыгадныя партнёрскія адносіны з рознымі рэгіёнамі Расіі.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў. Няхай умацоўваюцца дружба і стратэгічнае партнёрства паміж нашымі народамі і дзяржавамі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Апрель 2nd, 2023
admin 
Опубликовано в рубрике 

















































