Віншаванне каталіцкіх вернікаў ад Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Паважаныя землякі!

Дасылаем шчырыя віншаванні ўсім хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 9 красавіка!
Усе вернікі схіляюцца перад невымоўнай веліччу ахвярнасці Хрыста. Як вясновыя прамяні саграваюць зямлю, так Хрыстова Уваскрэсенне ўмацоўвае духоўнасць, адраджае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць святло радасці.
Дарагія сябры!
Няхай урачыстасць Уваскрэсення стане для вас невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і памкненняў, натхніць і надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям’і і роднай Беларусі. Шчыра жадаем вам здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »