Хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.
Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў сувязі з вялікай урачыстасцю – Нараджэннем Хрыстовым.
На працягу тысячагоддзяў каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.
Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб’ядноўваюць нашы сем’і, падахвочваюць шчыра і ўважліва адносіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашым удзеле, дапамозе і клопаце.
Нам усім патрэбныя простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Декабрь 25th, 2023
admin 
Опубликовано в рубрике 

















































