Паважаныя землякі! Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!


Гэтыя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны аб’ядноўваюць людзей высокімі духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць навакольнага жыцця.

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі.

Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць Вашы дамы, а радасць Вялікадня прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць чысцейшымі і памяркоўнейшымі адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »