Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі!
Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Мы з гонарам адзначаем гэтае свята як сімвал патрыятычнага аб’яднання грамадзян, як імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.

Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг аб’ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючых пакаленнях патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам, паважаныя землякі, моцнага здароўя і дабра, поспехаў, радасці і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »