💐 Віншаванне з Днем народнага адзінства раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём народнага адзінства

Паважаныя землякі! Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!

Гэта свята сапраўднага патрыятызму і грамадскай салідарнасці. Яно сімвалізуе сувязь стагоддзяў і пакаленняў, вернасць традыцыям яднання нашага народа і адказнасць за лёс Беларусі.
Сёння мы адказваем на складаныя выклікі сучаснасці, чэрпаючы сілу ў гісторыі Беларусі, у справах і запаветах нашых продкаў. Па праву ганарымся іх ратнымі подзвігамі, працоўнымі здзяйсненнямі, шчырым анарымся іх ратнымі подзвігамі, працоўнымі здзяйсненнямі, шчырым імкненнем верай і праўдай служыць Айчыне. У нас розныя характары, нацыянальнасці, прафесіі, перакананні. Але гэта не перашкаджае нам быць разам, рабіць агульную справу, любіць усім сэрцам нашу Радзіму.

Няхай гэты дзень стане для кожнага з нас асаблівым – днём усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа!

Жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, упэўненасці, поспехаў у стваральнай працы на карысць Навагрудскага раёна і Рэспублікі Беларусь, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »