💐 Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днем пажылых людзей

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Днём пажылых людзей!

Дарагія сябры! У гэты дзень мы ўшаноўваем вас — прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто на працягу жыцця дорыць нам клопат, цеплыню і любоў — нашым бацькам, бабулям і дзядулям.

Мы дзякуем вам за цярпенне, сардэчнасць, уменне даць мудры савет, падставіць плячо ў цяжкую хвіліну. Вашы веды, мудрасць, жыццёвы і прафесійны вопыт бясцэнныя. Перадаючы іх маладому пакаленню, вы і сёння ўносіце важкі ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны. Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый нашага народа.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай цікавасці да жыцця, сямейнага цяпла і дабрабыту. Няхай заўсёды побач з вамі будуць клапатлівыя дзеці, унукі і сябры!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »