Для нашай краіны 7 лістапада – дата лёсавызначальная. Нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі, гэтая эпахальнае падзея ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. За наступныя пасля 1917 года дзесяцігоддзі беларускі народ стварыў моцную эканамічную базу, якая з’явілася адной з асноў устойлівага паступальнага руху наперад.
Гэтае свята – сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме найбуйнейшых будоўляў, пакланенне перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.
Сёння незалежная Беларусь ганарыцца сацыяльна арыентаванай эканомікай, эфектыўнай сістэмай дзяржаўнага кіравання, развітай адукацыяй, навукай, медыцынай і культурай.
Рэспубліка працягвае ўпэўнена ісці па шляху прагрэсу, дамагаючыся ўсё новых поспехаў у пабудове грамадства, дзе галоўнай дзеючай асобай быў і застаецца чалавек.
У вырашэнні такой важнай агульнадзяржаўнай задачы ёсць важкі ўклад і нашай Навагрудчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.