
Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай абароны раёна, ветэраны працы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Развіццё і росквіт краіны немагчыма ўявіць без эфектыўнай сістэмы працаўладкавання і дапамогі найбольш неабароненым слаям насельніцтва.
Прадстаўнікі вашай прафесіі ўвасабляюць лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, спачуванне, уменне суперажываць. З дня ў дзень вы дорыце спагаду і душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Захоўвайце вернасць свайму высокаму прызванню, і няхай яно прынясе вам радасць і заслужаную павагу.
Жадаем усім ветэранам і работнікам сістэмы сацыяльнай абароны моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у такой высакароднай і неабходнай справе.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Январь 5th, 2025
admin
Опубликовано в рубрике 















































