
Паважаныя святары і вернікі! Сардэчна віншуем вас са светлым святам Раства Хрыстова.
Гэтае вялікае хрысціянскае свята з’яўляецца сімвалам духоўнага адраджэння і аднаўлення жыцця. Яно нябачнай нітачкай звязвае нас з пакаленнямі продкаў, выхаваных на праваслаўных традыцыях. У гэты ўрачысты дзень у сэрцах людзей умацоўваюцца высокія хрысціянскія імкненні да шчырасці, міласэрнасці і згоды, жаданне падаць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна наша ўвага, цяпло нашых сэрцаў.
Жадаем, каб цяпло і свет Каляднай ночы напоўнілі нашы сэрцы і сем’і дабром і шчасцем. Няхай Нараджэнне Хрыстова натхняе нас на плённую працу і надае ўсім сілы для ажыццяўлення высакародных задум. Моцнага здароўя вам, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Январь 7th, 2025
admin
Опубликовано в рубрике 















































