✅ топ-3 змяненняў
▪️ рост зарплат ў бюджэтных арганізацыях.
➡️ У краіне больш за 860 тысяч бюджэтнікаў. Летась на аплату іх працы з бюджэту накіравана звыш 17 мільярдаў рублёў.
➡️ Сярэднямесячная заработная плата бюджэтнікаў у цэлым за мінулы год вырасла на 17,4 % і склала больш чым 1,7 тысячы рублёў, у снежні — амаль дзве тысячы рублёў (рост на 14,2 %).
➡️ За год рост рэальнай заработнай платы склаў 111,1 %. Дарэчы, ён апярэджвае рост узроўню цэн на спажывецкім рынку.
▪️ 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
➡️ Улічваючы, што нашых ветэранаў, на жаль, засталося няшмат, з году ў год працягваюць павялічвацца памеры выплат да Дня Перамогі.
▪️ Зняты абмежаванні памеру пенсій пенсіянерам, якія працуюць. Таксама спрошчана працэдура збору дакументаў для назначэння пенсіі.
✅ новыя ініцыятывы, нікіраваныя на падтрымку сем’яў з дзецьмі
➡️ узмоцнена падтрымка маладых жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці, — істотна павялічыўся мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах
➡️ павышаны ўзровень сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі, у якіх дзіця-інвалід ужо дасягнула ўзросту 18 гадоў.
✅ што будзе зроблена, как больш матывываць беларусаў да стварэння сям’і і нараджэння дзяцей.
▪️ Ідзе падрыхтоўка да правядзення Усебеларускай акцыі «Беларусь — за здаровую сям’ю!», якая будзе прымеркавана да святкавання Дня сям’і.
Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. На працягу года будуць праведзены рэгіянальныя круглыя сталы і семінары ў рамках рэалізацыі ініцыятывы «Кампаніі, дружалюбныя бацькам», асноўная задача якой — развіццё ўмоў для камфортнага сумяшчэння прафесійнай дзейнасці і бацькоўства.
➡️Тут можна працытаць ўсё інтэрв’ю на беларускай мове, тут на рускай.