Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы і грамадзянскі персанал вайсковых часцей 75158 і 14103, ваеннага камісарыята, воіны-інтэрнацыяналісты!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днем абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць патрыятычных традыцый, сведчыць аб тым, што доблесць, гераізм, адвага і мужнасць па-ранейшаму застаюцца вечнымі каштоўнасцямі для народа і дзяржавы.

Мір, стабільнасць, росквіт, аўтарытэт краіны забяспечваюцца скаардынаванай працай ўсіх сілавых структур, дзяржаўных ведамстваў і арганізацый нашай краіны, а таксама адзінствам грамадзян, іх гатоўнасцю цвёрда адстойваць інтарэсы Радзімы.

Жадаем ўсім мірнага неба над галавой, стойкага характару, невычэрпнай энергіі на шляху да новых перамог і здзяйсненняў на карысць нашай цудоўнай Рэспублікі Беларусь, аптымізму і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Подробнее

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »