Дарагія сябры! Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Уваскрэсення Хрыстова.
Гэты вялікі дзень сімвалізуе духоўнае адраджэнне, перамогу жыцця над смерцю, напаўняе нашы сэрцы любоўю і дабрынёй, надзеяй і верай. Радасць гэтага свята з’яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве. Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам захаваць стабільнасць і росквіт роднай краіны.
Няхай светлае свята падорыць вам радасць, і ў кожнага на душы будзе цёпла, спакойна, над галавой будзе мірнае неба, а побач – любімыя, родныя і сябры. Здароўя і дабра вам, Божай дапамогі ўва ўсіх добрых справах!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
@novgazetaby

Апрель 20th, 2025
admin
Опубликовано в рубрике 

















































