
Паважаныя землякі!
Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткімі, паважлівымі адносінамі да дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.
Сёння дзяржаўныя сцяг, герб і гімн аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і выдатнай будучыняй.
Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту малой радзімы. Моцнага ўсім здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
@novgazetaby

Май 11th, 2025
admin
Опубликовано в рубрике 

















































