Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са светлым святам Раства Хрыстова

Паважаныя святары і вернікі! Сардэчна віншуем вас са светлым святам Раства Хрыстовага.

Гэтае вялікае хрысціянскае свята з’яўляецца сімвалам духоўнага адраджэння і аднаўлення жыцця. Яно звязвае нас з пакаленнямі продкаў, выхаваных на праваслаўных традыцыях. У гэты ўрачысты дзень у сэрцах людзей умацоўваюцца высокія хрысціянскія імкненні да шчырасці, міласэрнасці і згоды, жаданне падаць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна наша ўвага, цяпло нашых сэрцаў.

Жадаем, каб цяпло і святло Каляднай ночы напоўнілі нашы сэрцы і сем’і дабром і шчасцем. Няхай Раство Хрыстова натхняе нас на плённую працу і надае ўсім сілы для ажыццяўлення высакародных задумак. Моцнага здароўя вам, міру і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Подробнее

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »