
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, родныя сем’яў абаронцаў Айчыны, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане і ў іншых краінах! Дарагія землякі! 15 лютага, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, – навекі сумная, але ў той жа час гераічная і ўрачыстая дата.
Сёння мы аддаём даніну памяці салдатам той вайны, усім тым, хто да канца застаўся верным сваёй прысязе, хто цаной жыцця выканаў свой абавязак перад Радзімай. Падзяляем боль страты з усімі, хто страціў родных і блізкіх.
Трывожныя выклікі сучаснасці штодня нагадваюць нам аб каштоўнасці міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме нашых вайскоўцаў.
Накіроўваем вам і вашым блізкім шчырыя пажаданні здароўя, дабрабыту, згоды і міру на роднай зямлі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
@novgazetaby

Февраль 15th, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 














































