
Рабіраем на канкрэтным прыкладзе.
Уладзіслаў Нехай (3 група інваліднасці) звярнуўся ў службу занятасці. У студзені 2026 года яго працаўладкавалі слесарам у філіял «Светлопрыбора» — з арганізацыяй працоўнага месца дома. Сёння ён збірае разеткі. Праца, якая прыносіць даход і не патрабуе змены абстаноўкі.
📊 А як у цэлым па краіне?
🔽 За 2021–2025 гады:
▪️ створана 254 працоўныя месцы для інвалідаў (25,1 млн рублёў);
▪️ у рамках адаптацыі працаўладкавана 2,6 тыс. чалавек (14,2 млн рублёў).
У 2025 годзе на адаптацыю накіраваны 561 чалавек (прыёмшчыкі, упакоўшчыкі, юрысты і інш.), на зарплату выдзелена каля 3 млн рублёў.
💼 Дзе працуюць людзі з інваліднасцю
Напрыклад, у складзе грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў дзейнічае 79 прадпрыемстваў, дзе працуюць больш за 7 тысяч чалавек, з іх 52,4% — людзі з інваліднасцю (3,7 тыс.).
▪️ БелТІЗ — 13 прадпрыемстваў, 3,1 тыс. работнікаў (52,1% інваліды)
▪️ БелАГ — 10 прадпрыемстваў, 2,6 тыс. работнікаў (53,6% інваліды)
▪️ БелАІ — 56 прадпрыемстваў, 1,3 тыс. работнікаў (50,4% інваліды)
👛 Якія льготы ў наймальнікаў
✅ кампенсацыя выдаткаў на стварэнне працоўных месцаў
✅ фінансаванне адаптацыі
✅ льготы па падатках і страхавых узносах
✅ прэферэнцыі пры дзяржзакупках
⚙️ Як уладкаваны працэс
✅ Зварот у службу занятасці
✅ Падбор вакансіі з улікам рэкамендацый індывідуальнай праграмы рэабілітацыі
✅ Сумоўе з наймальнікам
✅ Працаўладкаванне і перыяд адаптацыі
ад 6 месяцаў да 2 гадоў — у залежнасці ад асаблівасцей здароўя
✅ Магчымасць застацца на пастаяннай працы пасля завяршэння адаптацыі
@MintrudSocBelarus

Февраль 17th, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 














































