Проста пра сутнасць. Адказваем на 6 пытанняў пра пераезд на працу ў сельскую мясцовасць

🔎 Дзе шукаць вакансіі?

➡️ У службах занятасці па месцы жыхарства або на дзяржаўным партале gsz.gov.by.
Калі патрэбна, пры пошуку стаўце галачку насупраць пункта «Прадастаўляецца жыллё».

➡️ Хто можа разлічваць на пад’ёмныя?
▪️ трэба быць афіцыйна зарэгістраваным у службе занятасці як беспрацоўны
▪️ заключыць трохбаковае пагадненне з органам па працы, занятасці і сацабароне і наймальнікам аб перасяленні ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.

👛 «Пад’ёмныя» – 9 БПМ – цяпер гэта каля 4,5 тыс. руб.

‼️ Тыя, хто скарыстаўся падтрымкай, абавязаны адпрацаваць на новым працоўным месцы мінімум год.

➡️ На што можна патраціць гэтую суму?
▪️ На што заўгодна. Вы можаце распарадзіцца ёю па сваім меркаванні.

➡️ Ці выплацяць пад’ёмныя тым, хто пераязджае з аднаго сяла ў іншае?
▪️ Так, калі выкананы ўмовы, якія пералічаныя вышэй, дык так.

➡️ Ці будзе гэтая сума большай, калі пераязджае ўся сям’я?
▪️ Так, калі і муж, і жонка выканалі ўсе ўмовы (былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя і заключылі трохбаковае пагадненне), дык так, сума падвоіцца.

➡️ Колькі разоў пераязджаеш – столькі разоў і заплацяць?
▪️ Не, фінансавую дапамогу можна атрымаць толькі аднойчы.
Схітраваць не атрымаецца: у краіне вядзецца база такіх работнікаў.

@MintrudSocBelarus

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »