💐 ВІНШАВАННЕ НАВАГРУДСКАГА РАЙВЫКАНКАМА І РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ З ДНЁМ ЖАНЧЫН

Паважаныя жыхаркі Навагрудчыны! Сардэчна віншуем вас з дзіўным, прыгожым, пяшчотным вясеннім святам — Днём жанчын! Выдатна, што адзін з першых вясенніх дзён прысвечаны менавіта вам, нашым каханым жанчынам. Ваша мудрасць ахоўвае хатні ачаг і вучыць кіраваць працоўнымі калектывамі. Ваша цярпенне дапамагае пераносіць нягоды паўсядзённага жыцця, дабрыня — выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Мы любім вас у смутку і ў радасці, вы — наша надзея і апора.

Ад усёй душы жадаем заўсёды быць абаяльнымі, добрасардэчнымі і мілымі, жадаем заўсёды захоўваць тыя выдатныя якасці, дзякуючы якім жыццё становіцца светлым і радасным. Прыміце нашу шчырую падзяку за ўсё, што робіцца вашымі клапатлівымі жаночымі рукамі.

Раенны выканаўчы камітэт.
Раенны Савет дэпутатаў.

@novgazetaby

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.

ВЫБОР ЯЗЫКА САЙТА »