
Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Прыміце віншаванні з адным з самых галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Канстытуцыя, з’яўляючыся Асноўным Законам нашай краіны, змясціла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Яна служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.
Наш высокі грамадзянскі абавязак – паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў, павышаць прававую культуру грамадства.
Упэўненыя, што толькі разам, выкарыстоўваючы стваральную энергію кожнага чалавека, мы зможам дамагчыся значных вынікаў у далейшым развіцці нашага раёна і дзяржавы.
Жадаем добрага здароўя, шчасця, паспяховай прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
@novgazetaby

Март 15th, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 














































