
Паважаныя праваслаўныя вернікі Навагрудчыны!
Ад усёй душы віншуем праваслаўных хрысціян Навагрудчыны са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Свята Вялікадня дорыць нам надзею, звяртае да высокіх духоўных ідэалаў і натхняе на добрыя справы, а яго прыгожыя традыцыі ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме.
Няхай светлае вясенняе свята ўвойдзе ў нашы дамы з мірам, дастаткам і дабром, дадасць усім сіл і энергіі ў здзяйсненні добрых спраў, умацуе ў нашых сэрцах надзею і веру, імкненне быць міласэрнымі і памяркоўнымі, любіць і дапамагаць блізкім.
Паважаныя землякі!
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
@novgazetaby

Апрель 12th, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 














































