
Паважаныя землякі! Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята з’яўляецца сувязным паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Аддаючы даніну прызнання сімвалам дзяржавы, мы падкрэсліваем сваю павагу да яе гераічнай гісторыі і багатых традыцый. Славім нашы нацыянальныя каштоўнасці – імкненне да міру, адзінства, свабоду, сяброўства, годнасць, працавітасць, мужнасць і высокія намеры.
Усе самыя значныя і яркія грамадска-палітычныя падзеі, святочныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы абавязкова суправаджаюцца ўзняццем Дзяржаўнага сцяга пад гукі гімна.
Дзякуючы гэтаму ў кожным з нас няўхільна ўзрастае і памнажаецца пачуццё гонару за Радзіму, адказнасць за яе лёс.
Жадаем усім мірнага неба над галавой, узаемаразумення і стваральнай працы на карысць роднай Беларусі, шчасця, здароўя і дабрабыту!
@novgazetaby

Май 10th, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 














































