
Паважаныя жыхары Навагрудчыны, віншуем вас з чарговай гадавінай вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
8 ліпеня 1944 года стала ключавой датай у гістарычным кантэксце Навагрудка, адзначыўшы сабой вызваленне горада ад нямецка-фашысцкай акупацыі.
Колькі б ні прайшло дзесяцігоддзяў, гэты памятны дзень назаўжды застанецца адным з самых значных для нас свят. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто змагаўся і абараняў Навагрудскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто ўздымаў яго з руін.
З гадамі не згасае веліч подзвігу салдат-вызваліцеляў, іх небывалага патрыя тызму. Мы памятаем усіх, хто заплаціў празмерную цану за наша права жыць і працаваць на свабоднай зямлі. Яны выстаялі, яны не адступілі. Нізкі паклон усім, хто аддаў сваё жыццё і здароўе ў барацьбе за незалежнасць, хто перамог у вайне дзеля міру і спакою.
Жадаем вам, дарагія землякі, невычэрпных жыццёвых сіл, дабра, клопату родных і блізкіх, плённых поспехаў у працы дзеля будучых пакаленняў.
@novgazetaby

Июль 8th, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 

















































