Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы! Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!
Гэтае свята сімвалізуе сувязь часоў і пакаленняў, любоў і клопат пра людзей старэйшага ўзросту. Гэта выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі вам – нашым бацькам і маці, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам – за ўклад у развіццё Навагрудскага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.
За вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і найбагацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Асобная падзяка ветэранам вайны, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.
Жадаем вам мірнага неба над галавой, актыўнага і здаровага даўгалецця, узаемаразумення з роднымі людзьмі і шчасця!
@novgazetaby

Октябрь 1st, 2026
admin
Опубликовано в рубрике 


















































