Паважаныя гараджане і госці раёна!
Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства з’яўляецца ўрачыстасцю беларускага духу, сімвалам нашай згуртаванасці і вернасці роднай зямлі. Менавіта ў адзінстве наша сіла і рэзерв для далейшага развіцця мірнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Бо калі мы адзіныя, нам пад сілу рашэнне любых задач, дасягненне ўсіх пастаўленых мэт.
Урокі мінулага паказваюць, што мы – моцная краіна. Вера ў свае сілы, самаахвярнасць, патрыятызм беларускага народа з’яўляюцца трывалым падмуркам для далейшага развіцця нашай Радзімы. Мы мусім шанаваць сваю гісторыю, традыцыі, якія з пакалення ў пакаленне перадаваў беларускі народ. Сіла нацыі – у яе адзінстве. Толькі аб’яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Сентябрь 17th, 2023
admin 
Опубликовано в рубрике 















































