Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята – падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс. Патрыятызм, грамадзянскасць і любоў да сваёй Радзімы на працягу многіх стагоддзяў аб’ядноўвалі наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць да гэтых непарушных каштоўнасцей і сёння служыць невычэрпнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.
Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць, але і прымножыць дасягненні Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа!
У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, бадзёрага настрою і мірнага неба над галавой. Са святам!
Э.А. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А.Г. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сентябрь 17th, 2023
admin 
Опубликовано в рубрике 















































